Ты́мія (Timmia) — род брыевых імхоў сямейства . Названы ў гонар нямецкага батаніка І. К. Тыма (Timmia Hedwig, Sp. Musc. Frond. 176. 1801. // Flora of North America.

Батанічнае апісанне Шматгадовыя аднадомныя і двухдомныя лістасцябловыя імхі. Утвараюць больш ці менш рыхлыя, жорсткія, лямцавыя ўнутры дзярнінкі, ад ярка-зялёнага да буравата-зялёнага колеру. Сцябло да 20 см у даўжыню, прамое або ўзыходнае, простае або разгалінаванае ў верхняй частцы, густа, у шмат радоў пакрытае лісцем. Лісце похвеннае, з прамой або адагнутай верхняй часткай, ад падоўжана-ланцэтнай да лінейна-ланцэтнай формы, пільчастае, з магутнай жылкай, якая канчаецца пад верхавінай ліста або выступае з яе. Спарангій адзіночны, верхавінны, з прамастойнай доўгай чырвонай ножкай. Каробачка ад нахіленай да павіслай, з кароткай шыйкай, выцягнута-эліпсоідная або яйцападобная, з падвойным перыстомам і свабодным вострым або бародаўчатым вечкам. Сухая каробачка падоўжна-рабрыстая або маршчыністая. Каўпачок клабукападобнай формы, доўгі і вузкі, часта застаецца на ножцы.

Распаўсюджанне і экалогія Імхі роду распаўсюджаны па ўмераных і халодных абласцях паўночнага паўшар’я (у гарах дасягаюць поўдня Мексікі і Гімалаяў). Растуць на глебе, камянях, часам на паваленых дрэвах. На тэрыторыі Беларусі на балотах зрэдку сустракаецца .

Віды Род налічвае 6 відаў (4 віды, 1 падвід і 1 разнавіднасць). Паводле сайта The World Flora Online 8 відаў:

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Сем. Timmiaceae Schimp. // Батанічны інстытут імя У. Л. Камарова РАН Род Тиммия — Timmia Hedw. // Экологический центр «Экосистема»™, А. С. Боголюбов Timmia Hedwig, Sp. Musc. Frond. 176. 1801. // Flora of North America Игнатов М. С., Игнатова Е. А. ПОРЯДОК TIMMIALES Ochyra. Род 1. Timmia Hedw. — Тиммия // Arctoa Timmia // The Plant List

Катэгорыя:Брыевыя імхі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1801 годзе Катэгорыя:Таксоны раслін, названыя ў гонар людзей