Андрэй Іванавіч Сібіга (; ) — украінскі дыпламат і юрыст.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Турцыі (2016—2021), намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны (2021—2024), Міністр замежных спраў Украіны (з 2024 года).
Біяграфія Нарадзіўся 1 студзеня 1975 года ў горадзе Зборыў Цярнопальскай вобласці. Бацька — адвакат Іван Сібіга. Малодшы брат дыпламат Ігар.
У 1997 годзе скончыў Львоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Івана Франко, спецыяліст па міжнародных сувязях, перакладчык з англійскай мовы. Свабодна валодае англійскай і польскай мовамі.
У 1997—1998 гадах — аташэ, трэці, другі сакратар аддзела дзяржаўна-прававых пытанняў Дагаворна-прававога дэпартамента МЗС Украіны. У 1998—2002 гадах — другі, першы сакратар пасольства Украіны ў Польшчы. У 2002—2003 гадах — першы сакратар аддзела прававога і гуманітарнага супрацоўніцтва Офіса еўрапейскай інтэграцыі M3C Украіны. У 2003—2005 гадах — начальнік упраўлення міжнародна-прававога супрацоўніцтва дагаворна-прававога дэпартамента МЗС Украіны. У 2005—2006 гадах — начальнік аддзела міжнароднага права і заканадаўства ў сферы знешняй палітыкі дэпартамента дагаворна-прававога права M3C Украіны. У 2006—2008 гадах — намеснік дырэктара дагаворна-прававога дэпартамента M3C Украіны. У 2008—2012 гадах — саветнік-пасланнік пасольства Украіны ў Польшчы. У 2012—2016 гадах — дырэктар Дэпартамента консульскай службы M3C Украіны.
23 жніўня 2016 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Украіны ў Турцыі. 19 мая 2021 года вызвалены ад пасады.
З 31 мая 2021 года — намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны. 12 красавіка 2024 года быў адхілены ад пасады.
12 красавіка 2024 года стаў першым намеснікам Міністра замежных спраў Украіны.
5 верасня 2024 года прызначаны Міністрам замежных спраў Украіны.
Асабістае жыццё Жанаты, выхоўвае траіх дзяцей.
Дыпламатычны ранг Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол (22 снежня 2017)
Узнагароды Ордэн «За заслугі» II ступені (22 снежня 2021) — За значны асабісты ўклад ва ўмацаванне міжнароднага супрацоўніцтва Украіны, шматгадовую плённую дыпламатычную дзейнасць і высокі прафесіяналізм; Ордэн «За заслугі» III ступені (21 жніўня 2020) — за значны асабісты ўклад у дзяржаўнае будаўніцтва, сацыяльна-эканамічнае, навукова-тэхнічнае, культурна-асветніцкае развіццё Украіны, значныя працоўныя дасягненні і высокі прафесіяналізм.
Крыніцы
Спасылкі Івахів Г., Мельничук Б. Сибіга Андрій Іванович // Тернопільський енциклопедичний словник : у 4 т. / редкол.: Г. Яворський та ін. — Тернопіль: Видавничо-поліграфічний комбінат «Збруч», 2008. — Т. 3: П — Я.— С. 252. — ISBN 978-966-528-279-2. Призначено нового посла України в Турецькій Республіці
Катэгорыя:Дыпламаты Украіны Катэгорыя:Міністры замежных спраў Украіны