Эдвард Улер Кондан (; ) — амерыканскі фізік-ядзершчык, заснавальнік квантавай механікі, удзельнічаў у распрацоўцы радара і ядзернай зброі падчас Другой сусветнай вайны ў рамках Манхэтэнскага праекта. У яго гонар названы і .

Кондан быў дырэктарам (НІСТ) з 1945 да 1951 года. У 1946 годзе з’яўляўся прэзідэнтам Амерыканскага фізічнага таварыства, а ў 1953 годзе — прэзідэнтам Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі.

У перыяд макартызму, калі праводзіліся ганенні на «спачувальнікаў камунізму» у ЗША, Эдвард Кондан быў мішэнню для Камісіі па расследаванні антыамерыканскай дзейнасці на той падставе, што ён быў «прыхільнікам» «новага рэвалюцыйнага руху» — квантавай механікі; Кондан абараняў сябе, спасылаючыся на адданасць прынцыпам навукі.

Калі ён зрабіў свой першы ўклад у тэарэтычную фізіку ў 1926 году, слова «фізіка» не было ў лексіконе большасці амерыканцаў, а рэвалюцыйныя канцэпцыі квантавай механікі і тэорыі адноснасці былі распрацаваны толькі ў Еўропе; да 1960 году ўжыванне электронікі і фізікі цвёрдага цела пачало незваротна змяняць жыцці людзей, і значэнне ядзернай фізікі было відавочным кожнаму.

У 1968 годзе Кондан стаў шырока вядомы сваім дакладам «», афіцыйным артыкулам, падрыхтаваным пры фінансавай падтрымцы ваенна-паветраных сіл ЗША, у якім прыйшоў да высновы, што ў неапазнаных лятаючых аб’ектаў (НЛА) празаічнае тлумачэнне. У гонар Кондана названы .

Гл. таксама

Тунэльны эфект

Заўвагі

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Alsos Digital Library for Nuclear Resources: Annotated Bibliography for Edward Condon American Institute of Physics: Oral history interview transcript with Edward Uhler Condon 17 October 1967, 27 April 1968 & 11 September 1973, Niels Bohr Library & Archives Oregon State University: Key Participants: Edward Condon — Linus Pauling and the International Peace Movement: A Documentary History Bulletin of the Atomic Scientists Feb 1955, statements of Condon, Corning Glass, and the Atomic Scientists of Chicago, concerning Condon’s resignation from Corning

Катэгорыя:Фізікі ЗША Катэгорыя:Выпускнікі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі Катэгорыя:Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША