За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Свіслацкага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.
Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 2 гета. У гета горада Свіслач (лістапад 1941 — 1 лістапада 1942) былі закатаваныя і забітыя больш за 3000 прадстаўнікоў народа. У гета пасёлка Поразава (лета 1941 — лістапад 1942) былі закатаваныя і забітыя каля 400 яўрэяў.
Помнік забітым нацыстамі яўрэям у Свіслачы ўсталяваны ва ўрочышчы Вішэўнік.
У 2018 годзе ўсталяваны помнік забітым яўрэям Поразава ў цэнтры пасёлка, каля будынка былой сінагогі.
Крыніцы
Літаратура
Свіслацкі раён Катэгорыя:Гісторыя Свіслацкага раёна