Дызайн-мысленне (ад ) — працэс стварэння і ўдасканалення прадуктаў і сэрвісаў, што дапамагае забяспечыць іх прыдатнасць для карыстальнікаў. Адна з практык.

Складаецца з пяці асноўных этапаў: Разуменне — назіранне і апытванне карыстальнікаў з мэтай высветліць іх асноўныя патрэбы. Вызначэнне — фармуляванне задачы на аснове патрэб карыстальнікаў. Стварэнне ідэй — прыдумванне магчымых спосабаў развязання задачы. Прататыпаванне — рэалізацыя ідэй і давядзенне іх прататыпаў да таго ўзроўню, з якім могуць узаемадзейнічаць карыстальнікі. Тэставанне — праверка прататыпаў карыстальнікамі і атрыманне зваротнай сувязі.

Працэс дызайн-мыслення паўтараецца цыклічна для паступовага паляпшэння прадукта на аснове зваротнай сувязі ад карыстальнікаў.

Крыніцы

Катэгорыя:Дызайн