Гіём Антуан Аліўе (, , Лез-Арк (Вар), Францыя — , Ліён, Францыя) — французскі натураліст, энтамолаг і батанік.
Навуковая дзейнасць Член Парыжскай акадэміі навук (з 1800 г.)Les membres du passé dont le nom commence par O .
Працаваў прафесарам заалогіі ў ветэрынарным інстытуце ў Альфорвілі.
У гонар Г. А. Аліўе названа адкрытае і апісанае ім сеткакрылае насякомае Аліўерына.
Хаця Аліўе ў асноўным быў энтамолагам, ён таксама працаваў у навуковай галіне герпеталогіі: апісаў некалькі новых відаў азіяцкіх яшчарак. Апісаў таксама некалькі відаў раслін, у тым ліку Prunus Arabica і Quercus libani.
Асноўныя работы
Аўтар «Entomologie ou histoire naturelle des insectes coléoptères» (Парыж, 1789—1808, 6 тамоў), з вялікай колькасцю ўласных дэфініцый.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Вучоныя Францыі Катэгорыя:Батанікі Катэгорыя:Заолагі Катэгорыя:Энтамолагі