Ганна Шакель (, ) — беларуская паэтка і перакладчыца.
Біяграфія Нарадзілася ў 1998 годзе ў Маладзечне. Атрымала адукацыю ў МДЛУ. Навучалася ў Беларускім Калегіюме і Школе маладога літаратара «W/Rights».
Публікавалася ў выданнях «Маладосць» і «Дзеяслоў». У 2022 годзе творы Ганны Шакель увайшлі ў «Анталогію паэтак. Выбранае Вальжынай Морт». У дэбютнай кнізе «Цела мігдалу» (2023) паэтка даследуе чалавечую душу і яе шлях праз род, карані і памяць, гаворыць пра мінулае, якое не дае спакою; творы ў кнізе ствараюць наратыў, у цэнтры якога — рэфлексія над сабой і светам.
У яе вершах спалучаюцца біблейскія вобразы і фальклорныя матывы. Акцэнт робіцца на фанетыку і ідыяматыкуРаспранаючы арэх.
Асобныя творы перакладзеныя на англійскую, нямецкую, украінскую, нарвежскую мовы.
Узнагароды Пераможца прэміі імя Наталлі Арсенневай за 2023 годpenbelarus.org.
Крыніцы
Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Паэтэсы Беларусі Катэгорыя:Лаўрэаты паэтычнай прэміі імя Наталлі Арсенневай