Верашча́кіНазвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. () — былая вёска, да 1941 года ў складзе Шарыпскага сельсавета Горацкага раёна Магілёўскай вобласці БССР.

Гісторыя У сярэдзіне XIX стагоддзя царскі ўрад каб прыцягнуць яўрэйскае насельніцтва да сельскагаспадарчай працы, вырашыў арганізаваць яўрэйскія земляробчыя калоніі. У 1851 годзе ў Горацкім павеце была створана калонія — паселішча ў вёсцы Верашчакі, дзе жыло некалькі беларускіх сем’яў. Спачатку ў калоніі пасялілася 9 сем’яў яўрэяў. Яны мелі 126 дзесяцін зямлі, 14 коней і 15 кароў. Калі аб стварэнні паселішча стала вядома ў яўрэйскіх грамадах Беларусі, туды сталі прыязджаць яўрэі з Оршы, Дуброўны, Віцебска, Бабруйска і МінскаЛившиц, В. М. Горецкая еврейская община: страницы истории — Горки:2010.С.64.

У 1898 годзе ў Верашчаках жыло 168 чалавек, якія працавалі на 120 дзесяцін зямліВерещаки. Российская еврейская энциклопедия// http://www.rujen.ru/index.php/Верещаки .

Пасля кастрычніка 1917 года вёска Верашчакі ў складзе Шарыпскай воласці Горацкага павета. Тут працавала найбуйнейшая яўрэйская земляробчая гаспадарка ў Горацкім павеце, дзе жыло больш за 40 сем’яў. Некаторыя сем’і мелі там ад 10 да 15 дзесяцін, але былі і тыя, у якіх было ўсяго па 2—3 дзесяціны. У гэты час у вёскі сталі будаваць дамы і сяліцца беларусы з навакольных вёсакПамяць. Горацкі раён — Мн.:1996. С.502. У 1924 года ў вёсцы жыло ўжо 54 сям’і (269 жыхароў)Исторический архив Беларуси. Ф. 30, оп. 2, д. 6016, л.16. У 1925 годзе 10 рамеснікаў Верашчак уваходзілі ў склад Горацкага раённага яўрэйскага рамесна-крэдытнага таварыства «Ека», якое давала рамеснікам крэдыты ад 10 да 300 рублёў пад 2,5 % гадавыхСраговіч М. М., Яўрэйскае насельніцтва Горацкага раёна (мінулае і сучаснае). Кароткі гістарычны агляд сацыяльна-эканамічных и бытавых момантаў// Працы навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі. — Горкі: 1927. С.194.

У 1924 годзе ў Верашчаках адкрыта яўрэйская пачатковая школа, дзе вучылася 30 вучняў.

У 1930 годзе ў Верашчаках арганізаваны яўрэйскі калгас «Новы шлях», куды ўступіла 17 сем’яў (157 чалавек)Исторический архив Беларуси Ф. 338, оп.1, д. 233. л. 15. Акрамя сельскай гаспадаркі жыхары актыўна займаліся рамеснай вытворчасцю, у прыватнасці працавалі ў кузні, якая абслугоўвала сялян з мясцовых вёсак. Аднак, у 1932 годзе кузня праз нястачу вугалю і жалеза вымушана была далучыцца да кааператыву кавалёў з ГоракЛившиц, В. М. Горецкая еврейская община: страницы истории — Горки:2010.С.126. У 1934 годзе яўрэйскі калгас у Верашчаках аб’яднаны з 8 калгасамі суседніх вёсак. У склад калгаса ўвайшла і кавальская майстэрня. У гэтыя гады ў Верашчаках сталі сяліцца беларусы з навакольных вёсакПамяць. Горацкі раён С. 502. Была адкрыта сямігадовая школа, у якую прыходзілі на вучобу дзеці з бліжэйшых вёсак.

У сярэдзіне ліпеня 1941 года, калі Горацкі раён быў акупаваны, у вёсцы немцамі было арганізавана яўрэйскае гета. Пастаяннай аховы не было, але яго перыядычна наведвалі паліцэйскія з валаснога паліцэйскага ўчастка ў суседняй вёсцы Шарыпы. Яўрэям загадалі нашыць на вопратку жоўтыя зоркі, нікуды не сыходзіць з вёскі. Адміністрацыя патрабавала, каб яны працавалі бясплатна на палях мясцовага калгаса.

Летам 1942 годаВерещаки // Российская еврейская энциклопедия (дакладная дата пакуль не вызначана) вязні гета былі расстраляны.

У 1967 годзе, рашэннем Горацкага раённага выканаўчага камітэта вёска выключана з уліковых даных.

Гл. таксама Гета ў Верашчаках

Крыніцы

Спасылкі