Віталь Паўлавіч Кабашнікаў (нар. , сяло Чарнуха, Арзамаскі раён, Горкаўская вобласць, РСФСР) — беларускі вучоны-фізік, аўтар прац па пераносе выпрамянення ў малекулярных газах, яго ўзаемадзеянні з турбулентнасцю, дынаміцы нестацыянарных плывучых струменяў. Доктар фізіка-матэматычных навук (1993).
Біяграфія Скончыў у 1963 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1963 года — у Інстытуце фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі. Брат Канстанціна Паўлавіча Кабашнікава, доктара філалагічных навук.
Літаратура