Space Station 13 () — мнагакарыстальніцкая камп’ютарная гульня пра працу і жыццё персаналу на касмічнай станцыі з элементамі выжывання. Гульня распрацавана незалежным распрацоўшчыкам Exadv1 на гульнявым рухавіку BYOND, мае тайлавую 2D графіку і даступная на платформах Windows. Прынцып развіцця гульні заснаваны на вядучай ролі супольнасці гульцоў.
У гульні кожны ігрок выконвае сваю ролю на станцыі, а агульная калектыўная мэта персаналу — падтрымліваць працаздольнасць станцыі ва ўмовах катастрофы, унутранага сабатажу або іншых антаганістычных сіл.
Гульня шмат у чым будуецца на вербальных камунікацыях, таму рэкамендуецца гуляць толькі на серверы з адпаведнай лакалізацыяй для гульцоў.
Гульнявы працэс
Гульнявы працэс базуецца на ролевым выкананні, сацыяльным узаемадзеянні гульцоў, разнастайнасці гульнявых механік і арганiзаванасцi супраць небяспек, што пагражаюць станцыі.
Прафесіі Першапачаткова кожны гулец атрымлівае пэўную прафесію, якая вызначае ролю, якую ён будзе выконваць. Гэта забяспечваецца не толькі ролевым выкананнем, але і гульнявой механікай. Так, амаль у кожнай прафесіі ёсць свая вобласць на станцыі, да якой ёй ёсць доступ, але іншым — няма. Напрыклад, дзверы на кухню можа адкрыць толькі кухар, і іншым будзе складаней туды пранікнуць. На пачатку раунда гулец з’яўляецца ў памяшканні ў адпаведнасці са сваёй прафесіяй і атрымлівае ў распараджэнне шэраг рэдкіх або унікальных інструментаў, недаступных іншым ролям. Для выкарыстання шэрагу прадметаў патрэбныя пэўныя веды (напрыклад, клоўн не ўмее ўзломваць шлюзы, а інжынер не ўмее разводзіць слізняў, неабходных для даследаванняў у галіне ксенабіялогіі.
Крыніцы
Катэгорыя:Відэагульні 2003 года Катэгорыя:Ролевыя відэагульні Катэгорыя:Гульні для Windows Катэгорыя:Сімулятары