Бутрас Бутрас-Галі (, ; , Каір, Каралеўства Егіпет — ) — палітычны і дзяржаўны дзеяч Егіпта, дыпламат, 6-ы Генеральны сакратар ААН (з 1992 па 1996 год).

Біяграфічныя звесткі Паходзіць з егіпецкіх хрысціян-коптаў. Таксама мае армянскія карані (нарадзіўся ў копта-армянскай сям’і).

Вывучаў паліталогію, эканоміку і права ў Каірскім універсітэце і ў Парыжскім універсітэце. Прафесар міжнароднага права Каірскага ўніверсітэта (1949—79). Дырэктар цэнтра даследаванняў Гаагскай акадэміі міжнароднага права (1967—69). У 1977—1991 гадах міністр замежных спраў Егіпта. Удзельнічаў у падпісанні Кэмп-Дэвідскіх пагадненняў (1978), пасяджэннях Генеральнай Асамблеі ААН (1979, 1982 і 1990). Член парламента Егіпта з 1987. 3 1991 віцэ-прэм’ер.

З 1992 года — Генеральны сакратар ААН. У 1996 годзе балатаваўся на другі тэрмін, але ЗША наклалі на яго кандыдатуру вета, і новым генеральным сакратаром Арганізацыі Аб’яднаных Нацый быў абраны Кофі Анан.

Літаратура

Спасылкі Бутрас Бутрас-Галі — шосты Генеральны сакратар ААН

Катэгорыя:Палітыкі Егіпта Катэгорыя:Генеральныя сакратары ААН Катэгорыя:Міністры замежных спраў Егіпта Катэгорыя:Замежныя члены РАН Катэгорыя:Ганаровыя дактары Бакінскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Ганаровыя дактары Хайфскага ўніверсітэта Катэгорыя:Ганаровыя дактары МДІМА Катэгорыя:Выпускнікі Каірскага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены Камісіі міжнароднага права Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Замежныя члены НАНБ