Гарона Верхняя () — дэпартамент на паўднёвым захадзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Поўдзень-Пірэнеі. Парадкавы нумар — 31. Адміністрацыйны цэнтр — Тулуза. Насельніцтва — 1,046 млн чалавек (17-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).
Геаграфія Плошча тэрыторыі — 6309 км². Праз дэпартамент працякае рака Гарона. Паўднёвыя вобласці знаходзяцца ў горнай сістэме Пірэнеяў. Найвышэйшы пункт — гара Пердыгер (3222 м).
Дэпартамент уключае 3 акругі, 53 кантоны і 588 камун.
Гісторыя Верхняя Гарона — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Паўстала на тэрыторыі былой правінцыі Лангедок. Назва паходзіць ад ракі Гарона.
Спасылкі Conseil General website Prefecture website http://www.cdt-haute-garonne.fr/ http://www.toulouse.fr/
Катэгорыя:Дэпартаменты Францыі