21 студзеня 2025 года ў гатэлі Grand Kartal на гарналыжным курорце Карталкая ў правінцыі Балу (Турцыя) адбыўся пажар. Агулам 78 чалавек загінулі, яшчэ 51 быў паранены.

Перадгісторыя Карталкая — гарналыжны курорт у турэцкай правінцыі (глеі) Балу. Знаходзіцца ў гарах на вышыні 2200 метраў над узроўнем мора. Пажар адбыўся ў 12-павярховым (па іншых даных — 11-павярховым) гатэлі Grand Kartal, фасад якога пакрыты дрэвам. У гэты момант там адпачывалі 238 чалавек пры агульным нумарным фондзе ў 161. Катастрофа прыйшлася на школьных канікулах, калі многія сем’і з дзецьмі з Стамбула і Анкары едуць у Балу на горныя курорты.

Пажар Пажар пачаўся каля 3:27 TRT (UTC+3). Паводле папярэдніх звестак, узгаранне адбылося ў рэстараннай зоне на чацвёртым паверсе, а затым распаўсюдзілася на верхнія паверхі. На месца былі накіраваныя каля 267 супрацоўнікаў экстранных службаў, 30 пажарных машын і 28 карэт хуткай дапамогі. Губернатар правінцыі Балу Абдулазіз Айдын заявіў, што ратавальнікі прыбылі толькі каля 4:15. Затрымка ўзнікла з-за аддаленасці гатэля ад горада Балу і марознага надвор’я. Размяшчэнне будынка на схіле скалы таксама негатыўна адбілася на намаганнях па тушэнні. У якасці меры засцярогі быў таксама эвакуіраваны суседні гатэль. Аперацыя па тушэнні працягвалася 12 гадзін.

Некаторыя людзі спрабавалі пакінуць будынак з вокнаў па вяроўках, зробленых з пасцельнай бялізны. Па словах відавочцаў, ні сістэма выяўлення пажару, ні пажарная сігналізацыя не спрацавалі, і гасцям давялося прабірацца па задымленых калідорах у поўнай цемры. Выжылы паскардзіўся на адсутнасць якіх-небудзь мер бяспекі, такіх як пажарныя лесвіцы або датчыкі дыму.

Ахвяры У выніку пажару загінулі прынамсі 78 чалавек, у тым ліку двое, якія ў спробе выратавацца выскачылі з вокнаў. Яшчэ 51 чалавек быў паранены, адзін у цяжкім стане. Большасць смерцяў, верагодна, былі выкліканыя ўдушшам.

Рэакцыя Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што для каардынацыі неабходных работ на месца накіраваныя міністры ўнутраных спраў, аховы здароўя, працы і сацыяльнага забеспячэння, культуры і турызму. Расследаванне прычын катастрофы даручана групе з шэсць пракурораў і экспертнай камісіі з пяці чалавек. Міністр турызму Мехмет Нуры Эрсой заявіў, што пажарная служба не выявіла сур’ёзных праблем у дачыненні да пажарнай бяспекі ў гатэлі падчас праверак у 2021 і 2024 гадах.

Эрдаган абвясціў сераду, 22 студзеня, Днём нацыянальнай жалобы. Дзень жалобы таксама быў абвешчаны на Паўночным Кіпры.

Свае спачуванні накіравалі Еўрапейскі Саюз, Азербайджан, Пакістан, Грэцыя, ААЭ, Іарданія, Кувейт, Украіна, Арменія, Катар, Іран, Сербія, Германія, Расія, Боснія і Герцагавіна, Косава, Грузія, Эфіопія, Самалі, Егіпет, Бахрэйн, і Узбекістан.

Крыніцы

Катэгорыя:Падзеі 21 студзеня Катэгорыя:Студзень 2025 года Картаклая