Культурны цэнтр Беларусі ў Варшаве (Centrum Kulturalne Białorusi w Warszawie) — арганізацыя, якая займаецца папулярызацыяй беларускай культуры ў Варшаве.

Цэнтр быў створаны ў 2008 годзе як першая ўстанова такога тыпу за межамі Беларусі. Яго галоўны офіс знаходзіўся ў Беластоку на вул. Модліньскай д. 2. У 2011 годзе Цэнтр быў перанесены ў Варшаву, дзе знаходзіўся на вул. Каралевы Марысенькі д. 66, зараз працуе ў будынку Пасольства ў Варшаве на вуліцы Вертнічай 58 (2021).

Цэнтр займаецца пашырэннем ведаў пра Беларусь, беларускую мову і культуру, а таксама садзейнічае культурнаму абмену паміж Польшчай і Беларуссю.

Час працы: панядзелак — пятніца, 8:00—12:00, 12:40—16:40

Гл. таксама Пасольства Беларусі ў Польшчы

Зноскі

Катэгорыя:Беларуска-польскія адносіны Катэгорыя:Беларусы ў Варшаве