Мустамяэ ( — «Чорная гара») — раён горада Таліна, сталіцы Эстоніі.

Геаграфія і мікрараёны Размешчаны за 5 кіламетраў на паўднёвы захад ад цэнтра Таліна, на дзюністай мясцовасці пад схілам узгорка Мустамягі. Мяжуе на поўдні з раёнам Нымэ, на поўначы — з Хааберсці, на ўсходзе — з Крысційнэ. Ад цэнтра горада да раёна прыкладна 5 км. Асноўнымі вуліцамі з’яўляюцца бульвар Сыпрузэ (у перакладзе з эстонскага бульвар Дружбы), Тамсаарэ (названа ў гонар эстонскага пісьменніка Антона Тамсаарэ), Акадээмія, Эхітаятэ, Кадака, Мустамяэ, Сютістэ, Вільдэ (названа ў гонар пісьменніка Эдуарда Вільдэ).

Плошча Мустамяэ — 8,09 км². Раён уключае 4 мікрараёны: Кадака, Мустамяэ, Сійлі і Сяэзэ.

Сімволіка Герб: на залатым шчыце зялёная хвоя, якая падымаецца на чорнай гары з трыма вяршынямі, у цэнтры гары васьміканцовая зорка. Залаты колер сімвалізуе пясчанікі Мустамяэ, хвоя адсылае да яго зеляніны. Чорная гара звязана з назвай раёна, залатая зорка сімвалізуе яго культурна-адукацыйны патэнцыял. Сцяг: на жоўтым палотнішчы зялёная хвоя, якая ўзнімаецца на чорнай гары з трыма вяршынямі, у цэнтры гары васьміканцовая зорка. Суадносіны шырыні і даўжыні сцяга 7:9, нармальны памер 105 х 135 см. Крыніцы

Катэгорыя:Раёны Таліна