Крыстафер Джон Руэл Толкін (; , — , ) — англійскі і натуралізаваны французскі навуковы рэдактар і пісьменнік, сын пісьменніка і вучонага Джона Р. Р. Толкіна. Пад яго рэдакцыяй былі пасмяротна апублікаваны 24 тамы прац яго бацькі — сярод іх «Сільмарыліян» і 12-томная серыя «» — што заняло 45 гадоў. Ён таксама з’яўляецца аўтарам арыгінальных картаў для фэнтэзійнага рамана свайго бацькі «Валадар Пярсцёнкаў».

Акрамя няскончаных прац бацькі, Крыстафер адрэдагаваў тры казкі Джэфры Чосера (сумесна з ) і пераклад «», выкананы яго бацькам. Навукоўцы адзначаюць, што Крыстафер Толкін выкарыстаў свае філалагічныя навыкі, прадэманстраваныя пры рэдагаванні сярэднявечных твораў, каб даследаваць, звесці, адрэдагаваць і пракаментаваць творы свайго бацькі пра Серадзем’е такім чынам, нібыта гэта рэальныя легенды. У выніку ён адначасова абрамляе працы свайго бацькі і ўстаўляе сябе ў якасці апавядальніка. Таксама навукоўцы адзначаюць, што ўнёсак Крыстафера ў «Сільмарыліян», такі як запаўненне сюжэтных прабелаў і складанне тэксту ва ўласным літаратурным стылі, робяць яго не толькі рэдактарам гэтай кнігі, але і суаўтарам.

Крыніцы

Катэгорыя:Пісьменнікі Англіі Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Рэдактары Вялікабрытаніі Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары Вялікабрытаніі Катэгорыя:Выпускнікі Трыніці-каледжа (Оксфард) Катэгорыя:Лётчыкі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Прафесары Оксфардскага ўніверсітэта Катэгорыя:Джон Толкін Катэгорыя:Інклінгі Катэгорыя:Імігранты Францыі з Вялікабрытаніі Катэгорыя:Толкіназнаўцы