Яўрэяў у Лагойскім раёне забівалі ў Лагойску, Плешчаніцах, вёсках Казыры, Чырвоны Бор, Камена і многіх іншых месцах. За час акупацыі практычна ўсе прадстаўнікі народа былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадахЗ. Пинский. Логойск: кто теперь помнит это местечко? .

Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 2 гета: У гета горада Лагойск (ліпень — 30 жніўня 1941) былі закатаваныя і забітыя 1200 чалавек. У гета пасёлка Плешчаніцы (чэрвень — 21 кастрычніка 1941) былі забітыя 1000 чалавек.

У Лагойскім раёне 6 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Хадасевічы Антаніна, Пётр і ЯнінаЯд Вашем. спасения. Ходосевич Антонина, Петр и Янина. О трагических страницах истории и событиях. Логойский Холокост, Красоўскія Марыя, Андрэй і ІосіфЯд Вашем. спасения. Красовские Мария, Андрей и Иосиф. .

У вёсцы Ніўкі недалёка ад Лагойска хавалася адна яўрэйская сям’я, і ўсю вайну пра іх клапаціліся іх знаёмыяА. Литин. Черные дни Логойска .

Два помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Лагойску, адзін — у Плешчаніцах.

Крыніцы

Літаратура

Лагойскі раён Катэгорыя:Гісторыя Лагойскага раёна