За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Пухавіцкага раёна былі забітыя, а нешматлікія выратаваныя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадахП. Полян. Из Пуховичей в Шварцвальд А. Карлюкевич. Яўрэі ў гісторыі Пухаўшчыны , газета «Пухавiцкiя навiны», 5 декабря 1998 годаЛ. Смиловицкий. По следам еврейских кладбищ Беларуси. Узляны .
Яўрэяў у раёне забівалі ў Дукоры, Мар’інай Горцы, Рудзенску, Пухавічах, Тальцы, Узлянах, Шацку, Варонічах, Задашчэнні (больш за 300 чалавек), Смалянах, Харэвічах (цяпер у межах Дукоры) і іншых месцахВ. Орлов. Разве это можно забыть? .
Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 8 гета: У гета пасёлка Дукора (ліпень — лістапад 1941) былі закатаваныя і забітыя 275 габрэяў. У гета пасёлка Мар’іна Горка (ліпень — 28 верасня 1941) былі забітыя каля 1300 габрэяў. У гета пасёлка Рудзенск (лета — 10 кастрычніка 1941) былі забітыя каля 300 габрэяў. У двух гета вёскі Пухавічы (лета — 22 верасня 1941) былі закатаваныя і забітыя каля 500 габрэяў. У гета вёскі Талька (верасень 1941) загінулі каля 600 габрэяў. У гета вёскі Узляны (лета — 8 кастрычніка 1941) загінулі 375 габрэяў. У гета пасёлка Шацк (лета — кастрычнік 1941) былі забітыя каля 700 габрэяў.
У Шацку 17 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Андросік АляксандрЯд Вашем. История спасения. Андросик Александр. , Назаранка (Асаула) ВераЯд Вашем. История спасения. Назаренко (Асауло) Вера. , Рымаравіч АленаЯд Вашем. История спасения. Римарович Елена. , Хурс АнастасіяЯд Вашем. История спасения. Хурс Анастасия. , Емяльян, Крысціна і ВасільЯд Вашем. История спасения. Хурс Емельян, Кристина и Василий. , Шашок Афанасій, Праскоўя, АнастасіяЯд Вашем. История спасения. Шашок Афанасий, Прасковья и Анастасия. , Аляксей, АгрыпінаЯд Вашем. История спасения. Шашок Алексей и Агриппина. , Міхаіл, ЯўгеніяЯд Вашем. История спасения. Шашок Михаил и Евгения. , ПелагеяЯд Вашем. История спасения. Шашок Пелагея. , Шычко Марыя і ГалінаЯд Вашем. История спасения. Шашок Пелагея. .
Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў ДукорыА. Литин. Место расстрела евреев местечка Дукора Л. Смиловицкий. По следам еврейских кладбищ Беларуси. Дукора , Мар’інай Горцы, Рудзенску, ПухавічыЛ. Смиловицкий. По следам еврейских кладбищ Беларуси. Пуховичи , ТальцыА. Литин. Место расстрела евреев местечка Талька , Узлянах, Блоні і шэсць помнікаў у ШацкуВайцэховіч Н. М. Мае землякі/Н.Вайцэховіч. Мн.:Выд. В.Хурсік, 2005, — 184 с., іл.Н. Рудина. Письмо автору книги «Мои земляки» Наталье Войтехович .
Крыніцы
Літаратура
Пухавіцкі раён Катэгорыя:Гісторыя Пухавіцкага раёна