Ала Фёдараўна Клюка (нар. , , БССР) — расійская актрыса.
Біяграфія Нарадзілася ў Мінску ў сям’і глуханямых. Скончыла мінскую сярэднюю агульнаадукацыйную школу № 46.
Скончыла Вышэйшае тэатральнае вучылішча імя М. С. Шчэпкіна (1991, майстэрня Юрыя Саломіна). У 1990 годзе разам са сваім курсам вучылася ў нью-ёркскай тэатральнай школе.
У кіно дэбютавала ў 1989 годзе ў фільме «Цела».
У 1993 выйшла замуж за амерыканскага вучонага Кені Шафера. З’ехала разам з мужам у ЗША, там уступіла ў нацыянальную Гільдыю акцёраў. Знялася ў серыялах «Сапрана», «Закон і парадак».
У 2001 годзе пасля разводу вярнулася ў Расію, дзе здымалася ў Алы Сурыкавай — спачатку ў фільме «Хачу ў турму», а затым у серыяле «Ідэальная пара». Яшчэ праз два гады актрысу чакаў поспех пасля выхаду на экраны серыяла «Еўлампія Раманава. Следства вядзе дылетант» — экранізацыі дэтэктываў Дар’і Данцовай, дзе Ала Клюка сыграла галоўную ролю.
У 2003 годзе выйшла замуж за пастаноўшчыка гэтага серыяла — рэжысёра Уладзіміра Марозава.
Зноскі
Катэгорыя:Актрысы Расіі Катэгорыя:Выпускнікі Вышэйшага тэатральнага вучылішча імя М. С. Шчэпкіна