Капуцын (Cebus) — род прыматаўТлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.277. з сямейства Cebidae. Арэал роду ўключае ў сябе шырокія прасторы трапічных лясоў ад Гандураса на поўначы да Паўднёвай Бразіліі на поўдні.

Апісанне Іх называюць «шыроканосымі малпамі» з-за шырокай перагародкі паміж ноздрамі, у супрацьлегласць вышэйшым прыматам Старога Свету (Афрыка і Азія), якіх называюць «вузканосымі малпамі». Па гэтым і шэрагу іншых не гэтак відавочных прыкмет прыматы Новага Свету добра адасоблены ад іншых вышэйшых прыматаў у выніку іх працяглага і незалежнага развіцця. Рост не большы за 60 см (без уліку хваста), даўжыня хваста роўная даўжыні цела, маса ад 1,5 да 5 кг. Самцы звычайна буйнейшыя за самак.

Паводзіны Капуцыны жывуць у кронах гіганцкіх трапічных дрэў, там шукаюць сабе ежу: плады, арэхі, насенне, сакавітыя парасткі, насякомыя, жабы і інш.. Гэтыя малпы трымаюцца групамі ў 10-30 асобін на пэўнай тэрыторыі. Капуцыны вельмі рухомыя малпы, яны бегаюць і ходзяць на ўсіх канечнасцях, рэдка на дзвюх лапах, часам скачуць. Іх галасы поўныя разнастайных гукаў. Капуцыны карыстаюцца заслужанай рэпутацыяй як адны з найболей кемлівых відаў прыматаў Амерыкі. У прыродзе нярэдка разбіваюць арэхі камянямі або адбіваюць занадта цвёрдыя плады аб цвёрдыя сукі дрэў, а злоўленых квакш абціраюць аб кару дрэў, счышчаючы з іх слізь; у няволі добра паддаюцца навучанню. Яны добра вядомыя сваёй звычкай шараваць сваю поўсць пахкімі рэчывамі. Падчас лажання па дрэвах капуцын часта карыстаецца чэпкім канцом хваста, якім добра чапляецца за галінкі, але павіснуць на хвасце ён не можа. У супрацьлегласць шырока распаўсюджанаму меркаванню, малпы Старога Свету і пераважная большасць Новага не могуць павіснуць на хвасце і не робяць гэтага. Выключэнне ў гэтых адносінах складаюць равуны, шарсцістыя і павукападобныя малпы.

Капуцыны жывуць калоніямі ці статкамі. Днём яны кормяцца, гуляюць ці займаюцца грумінгам. Усе члены статка клапоцяцца пра дзіцянят, у выпадку небяспекі кідаюцца на выручку. Правадыром статка з’яўляецца высокарангавы самец, аднак ён не прэтэндуе на ўсіх самак, якія вольныя выбіраць любога самца ў сваім статку. Чым большая група, тым больш паспяхова яна можа супрацьстаяць натуральным ворагам (арлам і іншым драпежным птушкам).

Крыніцы

Катэгорыя:Шыраканосыя малпы