Сабор Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мурсіі () — сабор дыяцэзіі Картахены Рымска-каталіцкай царквы ў горадзе Мурсія, у рэгіёне Мурсія (Іспанія).
Архітэктура Званіца вышынёй у 93 метраў (98 метраў разам з флюгерам) была пабудавана паміж 1521 і 1791 гадамі. Другая па велічыні званіца ў Іспаніі. Яна складаецца з пяці ўзроўняў рознай шырыні. Вежа таксама спалучае ў сабе змешванне архітэктурных стыляў.
Першы ўзровень пабудаваны ў стылі Рэнесанс архітэктарамі Франсіска і Якаба Фларэнціна і ўпрыгожаны мясцовым дэкорам плацарэска.
Другі ўзровень таксама пабудаваны ў стылі Рэнесанс архітэктарам Хераніма Кіхана, але менш дэкараваны.
Трэці ўзровень пабудаваны ў стылі барока і ракако, і мае купал, збудаваны Вентурай Радрыгесам у стылі неакласіцызму.
На чацвёртым узроўні знаходзяцца чатыры кан’юраторыі, у кожным куце.
На званіцы знаходзяцца 25 званоў, усе XVII і XVIII стагоддзяў. Кожны з іх мае сваю назву. Званы папярэджвалі насельніцтва пра паводкі, пра пачатак вайны, пра святы і ўрачыстасці Самы стары звон XIV стагоддзя, Ла Кампана Мора, захоўваецца ў музеі пры саборы ў Мурсіі.
Унутранае ўбранне храма вытрымана ў гатычным стылі. Сабор складаецца з трох нефаў з апсідай і дваццаці трох капел. Капліцы прысвечаны святым заступнікам рамесных саюзаў або з’яўляюцца месцамі пахавання біскупаў і арыстакратаў, якія дапамагалі ўзвядзенню сабора, напрыклад, капэла маркіза дэ Велеса.
Лавы хораў выкананы ў стылі плацарэска. У гэтым жа стылі вытрымана ўбранне за хорамі і дзверы ў сакрыстыю (рызніцу).
Фасад выкананы ў стылі барока па ўнікальным праекце архітэктара Хаймэ Борта. Партал «Апосталаў» быў пабудаваны ў 1488 годзе Дыега Санчэс дэ Альмасан у гатычным стылі. Бакі партала ўпрыгожаны статуямі чатырох апосталаў (адсюль яго назва). На партале знаходзіцца герб каралевы Ізабелы Кастыльскай. Крыніцы
Катэгорыя:Саборы Іспаніі