Міхаіл Пятровіч Канцавой (нар. , г. Барань) — беларускі скульптар.
Біяграфія Нарадзіўся года ў Барані. У 1976 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча. Вучыўся ў І. Краўчанкі. З 1987 года — кіраўнік мастацка-ліцейнага прадпрыемства «Адраджэнне рамёстваў» у Мінску.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1990 года.
Творчасць Удзельнік мастацкіх выстаў з 1977 года. Працуе ў галіне станковай, манументальна-дэкаратыўнай скульптуры.
Асноўныя творы: помнік М. Казлоўскаму ў в. Гапонавічы Мінскай вобласці, помнік А. Гараўцу ў Віцебску (у сааўт.); кампазіцыі: «Цяжкавагавікі», «Вяртанне. Прысвячэнне М. Багдановічу», «Успаміны маёй маці», «Перамога», «Чорная кветка», «З глыбіні стагоддзяў», «Сляпец»; серыя «Чарнобыль»; дэкаратыўнае афармленне Нясвіжскага парку.
Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Скульптары Беларусі Катэгорыя:Скульптары XX стагоддзя