Кафедральны сабор Оўлу () — лютэранскі сабор у фінскім горадзе Оўлу.
Сабор быў пабудаваны ў 1777 годзе як парафіяльны храм Сафіі Магдалены ў гонар Сафіі Магдалены Дацкай, жонкі шведскага караля Густава III.
Храм згарэў у гарадскім пажары 1822 года. Адноўлены ў 1832 годзе па праектах архітэктара Карла Людвіга Энгеля з выкарыстаннем сцен, якія пацярпелі ад пажару. Падчас рэканструкцыі была прыбудавана званіца вышынёй 56,5 метра.
Кафедральны сабор Оўлу атрымаў статус сабора ў 1900 годзе, калі рэзідэнцыя біскупа была перанесена з Куопіа ў Оулу. Арган з 1939 года.
Катэгорыя:Саборы Фінляндыі