Граф Арвід-Рутгер-Фрэдрыксан Посэ (; , — , ) — шведскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр Швецыі (19 красавіка 1888—13 чэрвеня 1883). Лідар аграрнай партыі.
Біяграфія Сын губернатара Мальмёхуса графа Фрэдрыка Посэ і баранэсы Шарлоты Бенет. Да 1840 года вывучаў права ў Лундскім універсітэце, потым працаваў у судовых установах Швецыі. З 1847 года — член Вярхоўнага суда. У 1849 г. пакінуў дзяржаўную службу і засяродзіўся на вядзенні сельскагаспадарчай вытворчасці ў сваіх маёнтках.
У 1856 — заняўся палітыкай. Быў абраны ў Рыксдаг. У 1858 годзе стаў старшынёй Банкаўскага камітэта. На працягу шэрагу гадоў быў самым вядомым і ўплывовым чальцом рыксдага. З 1867 па 1875 — старшыня Урадавай камісіі і Спецыяльнага парламента, намеснік старшыні выбарчай камісіі (Särskilda Utskottet).
У 1867 годзе дэпутаты-аграрнікі і некаторыя дэпутаты ад памешчыкаў з другой палаты аб’ядналіся ў новую партыю, пад назвай: партыя «сельскіх гаспадароў» (Аграрная партыя). Узначалілі партыю памешчыкі — граф Арвід Посэ, Эміль Кей і землеўладальнік Карл Іварсан. Партыя «сельскіх гаспадароў» стала праводзіць апазіцыйную палітыку ў адносінах да ўрада Луі дэ Геера, энергічна абараняла інтарэсы земляробаў і змагалася супраць вышэйшага чынавенства, буйных землеўладальнікаў і прамыслоўцаў.
З 1876 года — спікер рыксдага.
19 красавіка 1880 г. заняў пасаду прэм’ер-міністра Швецыі. Са снежня 1880 па сакавік 1881 года, адначасова — міністр фінансаў.
13 чэрвеня 1883 г. падаў у адстаўку. Пасля адстаўкі з пасады прэм’ер-міністра, у 1883—1889 быў прэзідэнтам апеляцыйнага адміністрацыйнага суда Швецыі.
У 1882—1890 абіраўся членам Першай палаты (Första kammaren) Рыксдага ў якасці прадстаўніка лена Паўднёвы Кальмар. Як дэпутат выступаў супраць увядзення тарыфаў на зерне ў 1887 г., змагаўся за свабодны гандаль. Ён таксама выказаў свае сімпатыі за ўмераную рэформу выбарчага права.
Ён быў абраны членам Шведскай каралеўскай акадэміі сельскай і лясной гаспадаркі (1879), ганаровым членам Каралеўскага фізіяграфічнага таварыства ў Лундзе (1878) і таварыства афіцэраў Каралеўскага ваенна-марскога флоту (1880). Крыніцы
Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Швецыі