Помнік Мікалаю Францавічу Гастэлу — помнік у Радашковічах Мінскай вобласці, размешчаны на вуліцы Гастэлы. Устаноўлены ў 1976 г. каля будынка школы-інтэрната імя М. Ф. Гастэлы (цяпер Радашковіцкая сярэдняя школа № 2). Аўтарам помніка з’яўляецца скульптар А. Анікейчык.

Прысвечаны Герою Савецкага Саюза Мікалаю Гастэлу (1907—1941), камандзіру эскадрыллі 207-га авіяпалка 42-й бамбардзіровачнай авіядывізіі ў час Вялікай Айчыннай вайны. З 22 чэрвеня 1941 года Гастэла ўдзельнічаў у баях супраць нямецка-фашысцкіх войскаў. 26 чэрвеня 1941 года здзейсніў таранны ўдар па калоне ворага і загінуў.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі Катэгорыя:Помнікі Радашковічаў Катэгорыя:Помнікі Мікалаю Гастэлу Катэгорыя:1976 год у Беларусі Катэгорыя:Творы Анатоля Анікейчыка