Станковая графіка — род мастацтва графікі, творы якога самастойныя па прызначэнні і форме, не ўваходзяць у ансамблі кнігі, альбома або ў кантэкст вуліцы, грамадскага інтэр’ера, як плакат, і не маюць прыкладнога прызначэння, як прамысловая графіка.
Асноўныя віды станковай графікі — станковы рысунак і станковы ліст друкаванай графікі (эстамп). Творы станковай графікі бытуюць у музейных і выставачных калекцыях і экспазіцыях, а таксама выкарыстоўваюцца для ўпрыгажэння грамадскіх і жылых інтэр’ераў.
Крыніцы
Катэгорыя:Станковае мастацтва Катэгорыя:Графіка