Пётр Пашкавіч Струміла, таксама Пятрашка Страміла, Цеханоўскі-Страміла, Страмілка (1-я палова XV ст. — пасля 1483) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Староста драгічынскі (зг. 1463, 1469), намеснік лідскі (зг. 10.4-23.10.1483Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. — T. 1. — S. 385.). Кухмістр каралевы Альжбеты (зг. 1477), маршалак гаспадарскі (зг. 1483).

Паходзіў з мазавецкай шляхты, сын Пашкі Струмілы (пам. 1435/1436), аднаго са шматлікіх уладальнікаў ў . Службу ў Вялікім княстве Літоўскім, напэўна, пачаў у апошнія гады ўладарства вялікага князя Вітаўта, калі велікакняжацкім пасцельнічым быў яго брат Юшка Струміла.

Упершыню згаданы паміж 1440—1443 гадамі ў Кнізе данін вялікага князя Казіміра, калі віленскі ваявода Даўгірд надае братам Пятрашку і Мацьку Струмілам «шесть чоловеков Боривойнишки» ў Медніцкай воласці, якіх раней трымаў іх брат Юшка Струміла. Таксама Пятрашка і Мацька разам атрымалі ў спадчыну па бацьку Цеханавец.

У 1460-я гады як драгічынскі староста ўдзельнічаў у вызначэнні вялікалітоўска-мазавецкай мяжы.

У 1470 годзе фундаваў касцёла ў падляшскай .

Паводле падання, кухмістар Пятрашка Пашкавіч прыдумаў і ўвёў ва ўжытак кішку, страва прыйшлася даспадобы каралеве Альжбеце і прыдворным, такім чынам Пятрашка атрымаў мянушку «Кішка». У кожным разе, такую мянушку меў сын Пятра — Станіслаў, ад якога пайшоў магнацкі род Кішак.

23 кастрычніка 1483 года кароль Казімір даручае «маршалъку нашому, наместънику Лидъскому, пану Петрашъку Пашъковичу» надаць у Лідскай воласці зямлю памерлага гаспадарскага сакольніка Грыдзі новаму гаспадарскаму сакольніку Заньку, які жаніўся з дачкой Грыдзя.РИБ. — Т. 27. — С. 397.

У 1484 годзе кіраваў вялікалітоўскай дэлегацыяй на перамовах пра межы з Ордэнам.

Неўзабаве памёр або загінуў падчас дыпламатычнай місіі ў Крым. Кароль Казімір пісаў крымскаму хану Менглі-Гірэю: «… до тебе послали нашого посла великого, пана нашого радного, пана Петра Пашъковича, маршалъка нашого, которий жо за ся къ намъ не вернулъся отъ тебе, тамъ и въмеръ въ твоей земъли…»РИБ. — Т. 27. — С. 450.

Сям’я Быў двойчы жанаты. Асоба першай жонкі не вядома. Другая жонка — Кацярына, дачка Яна Неміровіча.Пятраўскас Рымвідас. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада. — С. 300—301.

(1) Станіслаў Кішка (1) Ганна, жонка князя Яна Свірскага, пазней Каспара Германовіча. (2) Мікалай, памёр маладым у 1508 годзе, пра шлюбы і дзяцей нічога не вядома (2) Ядвіга (2) Барбара (2) Петранела, жонка князя Міхала Глінскага

Крыніцы

Літаратура

Jaszczołt T. Fundacje kościelne na Podlasiu do końca XV wieku // Kościoły a państwo na pograniczu polsko-litewsko-białoruskim. Źródła i stan badań / M. Kietliński et al. (red.). -- Białystok, 2005. Jaszczołt T. Ród Niemiry z Wsielubia — Niemirowiczowie i Szczytowie herbu Jastrzębiec do połowy XVI wieku // Unia w Horodle na tle stosunków polsko-litewskich / S. Górzynski (red.). -- Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2015. -- S. 208—209. Dzieje rodziny Ciechanowieckich herbu Dąbrowa (XIV—XXI wiek) / Autorzy: Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba (red.), Jolanta Sikorska-Kulesza, Stanisław Dumin, Andrzej Haratym, Andrej Macuk, Agnieszka Pospiszil. — Warszawa: DiG, 2013. — 612 s. — ISBN 978-83-7181-785-4

Катэгорыя:Старосты драгічынскія Катэгорыя:Старосты лідскія Катэгорыя:Маршалкі гаспадарскія