Язна — гарадзішча днепра-дзвінскай культуры і банцараўскай культуры каля в. Язна Мёрскага раёна.
Вядома з 1890-х гадоў. Абследавалі ў 1930-я гады Хэлена Цэгак-Галубовіч і Уладзімір Галубовіч, даследаваў у 1955 і 1961 гадах Аляксей Мітрафанаў (428 м²).
Выяўлены сляды наземнага жытла слупавой канструкцыі і круглае ў плане глінабітнае збудаванне дыяметрам 1,1 м (хутчэй за ўсё кавальскі горан). Вакол яго знойдзены крыцы, шлакі, шмат акаліны; побач чатырохвугольная гаспадарчая яма. Знойдзены жалезныя сярпы, шылы, наканечнікі дроціка, бронзавыя спіралькі, абломкі бранзалетаў, касцяныя шпількі, каменныя таўкачы, кераміка днепра-дзвінскай культуры, бронзавыя трапецападобныя падвескі, 2 кавалкі бронзавых ланцужкоў ад акулярападобнай падвескі, падковападобная фібула, жалезныя наканечнікі стрэл з шыпамі і інш.
Літаратура
Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты Мёрскага раёна Катэгорыя:Банцараўская культура Катэгорыя:Днепра-дзвінская культура Катэгорыя:Язна