За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Лельчыцкага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах. Апошніх яўрэяў раёна забілі падчас масавых антыяўрэйскіх «акцый» з 25 чэрвеня па 20 жніўня 1942 года.

Яўрэяў у раёне забівалі ў Лельчыцах, вёсках Астражанка, Букча, ГлушкавічыГосударственный архив Российской Федерации (ГАРФ). — фонд 7021, опись 91, дело 18, листы 157—161Зональный государственный архив в г. Мозыре, — фонд 598, опись 3, дело 3б, листы 13-14, Ліпляны, Стадолічы і іншых месцах.

Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна адно гета — у Лельчыцах.

У 1939 годзе ў пасёлку жылі 746 яўрэяў (29,2% жыхароў). У жніўні (4 верасня) 1941 года немцы ў Лельчыцах сагналі ў двор НКУС і раённага Дома культуры каля 800 яўрэяў, сярод якіх былі і ўцекачы з суседніх раёнаў. Затым карнікі пад начальствам афіцэра Шварца вывозілі і расстрэльвалі асуджаных людзей вялікімі групамі за пасёлкам ва ўрочышчы Загор’е. Дзяцей кідалі ў расстрэльную яму жывымі.

Пакінутых габрэяў сагналі ў гета, якое праіснавала да чэрвеня (сакавіка) 1942 года. Гета было абгароджана калючым дротам, вязняў выкарыстоўвалі на самых цяжкіх прымусовых працах.

У 1965 на магіле расстраляных на могілках быў усталяваны абеліск. У 2010 годзе забітым габрэям быў усталяваны новы помнік.

У Лельчыцкім раёне 3 чалавекі былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны» — Белоцкія Іван і Агаф’я і Жогла (Белоцкая) Марыя, якія выратавалі Лельчук Рыву і Гарэліка Мішу ў ЛельчыцахЯд Вашем. История спасения. Белоцкие Иван и Агафья и Жогло (Белоцкая) Мария. .

Крыніцы

Літаратура

Лельчыцкі раён Катэгорыя:Гісторыя Лельчыцкага раёна