Гарычка тыбецкая (Gentiana tibetica) — від кветкавых травяністых раслін сямейства гарычкавых.

Радзіма — Тыбет, Гімалаі; інтрадукавана ў Еўропе. Вышыня да 50 см, з авальна-ланцэтным лісцем, жаўтаватымі кветкамі. Выкарыстоўваецца на камяністых участках, газонах, у бардзюрах. На Беларусі цвіце ў ліпені.

Зімаўстойлівыя расліны. Размнажаюцца дзяленнем куста і насеннем.

Літаратура

Катэгорыя:Гарычка Катэгорыя:Травы