Фіней () — асоба старажытнагрэчаскай міфалогіі, цар Фракііпаводле Апалонія Родаскі, сын цара Ціра Агенора, брат КадмаНонн. Дзеі Дыяніса II. 686, альбо сын Фенікса і брат Еўропы.
Паводле — уладар Пафлагоніі.
Атрымаў ад Апалона дар прадказання, але за раскрыццё таямніц багоў быў асляплены Зеўсам, Пасейдонам ці Барэем. Па падказцы жонкі Ідэі, ён асляпіў сваіх сыноў ад першага шлюбу ад Клеапатры і кінуў іх дзікім звярам. За гэта багі пакаралі яго, і кожны раз, як толькі Фіней сядаў за стол паесці, прыляталі гарпіі, якія раскрадалі і апаганьвалі ежу.
Арганаўты, асабліва сыны Барэя Зэт і Калаід, вызвалілі Фінея, за што ён паказаў ім марскі шлях. Па іншай версіі, Фіней груба сустрэў арганаўтаў і быў забіты Гераклам.
Памылкова згадваецца як цар АркадыіПершы Ватыканскі міфаграф I 27, 1.
Крыніцы
Катэгорыя:Фракія ў старажытнагрэчаскай міфалогіі Катэгорыя:Дакійская міфалогія Катэгорыя:Кіраўнікі Балгарыі Катэгорыя:Кіраўнікі Румыніі Катэгорыя:Постаці Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Асобы