Полацк вядомы з саг як Палтэск’яСаксон Граматык. Дзеі данаў. Кніга II..

Сага пра Тыдрэка Бернскага

Тыдрэк Бернскі пераканаў Атылу пачаць вайну супраць уладара Русі Вальдзімара. Атыла сабраў 20 тысяч рыцараў і іншае войска, і пайшоў на Русіланд і Пуліналанд, спальваючы крэпасці і замкі. Прыйшоўшы да Полацка, яны сутыкнуліся з моцнымі ўмацаваннямі. Атыла падзяліў войска на тры часткі і пачаў аблогу, якая працягвалася тры месяцы. Урэшце, пасля моцнага штурму, гуны захапілі горад, зраўнялі яго з зямлёй і ўзялі шмат здабычы. Паводле Сагі аб Тыдрыке Бернскім, падчас паходу гунаў на Русь аблога Полацка была рашаючай падзеяй кампаніі. Пасля перамогі Атыла над Вальдзімарам, уладарыць Русіландам і Палціскі быў прызначаны смаленскі князь Іран.

Паданні з Саксона Граматыка

Паводле "Дзеяў данаў" Саксона Граматыка, легендарны кароль Даніі Фродзі I, пасля перамогі над конунгам Гардарыкі Трано, накіраваўся ў Палціскі. Фродзі зразумеў, што сілай узяць горад не здолее. Тады вырашыўся на хітрасць распаўсюдзіў чутку пра сваю смерць і нават арганізаваў уласнае пахаванне, сам пры гэтым хаваўся з невялікай колькасцю верных паплечнікаў. Конунг Веспасій, даведаўся пра смерць варожага правадыра, аслабіў пільнасць і абарону горада. Фродзі скарыстаўся бестурботнасцю русаў, пракраўся ў горад са сваімі людзьмі, забіў Веспасія падчас балю і захапіў горад.

«Пераканаўшыся, што сілай горада не перамагчы, ён пайшоў на хітрасць. Пры невялікай колькасці сведкаў ён адправіўся ў таемнае мес ца і загадаў паўсюль абвясціць, што ён памёр, каб тым самым усыпіць ворага. Дзеля пераканаўчасці быў здзейснены абрад пахавання і насы паны пахавальны курган. Да таго ж воіны, свядома паказваючы сму так, прайшлі ў працэсіі за нібыта памерлым правадыром. Пачуўшы пра гэта, кароль горада Веспасій, які ўжо амаль атрымаў перамогу, так нядбайна паставіўся да абароны, што, даўшы магчымасць ворагам ўварвацца ў горад, быў забіты сярод гульняў і забаваў»Саксон Граматык. Дзеі данаў. Кніга II.

Некаторыя аўтары паддаюцца спакусе атаясняць эпічныя падзей «Гісторыі данаў» з нейкімі рэальнымі выправамі ў Паўночнай Еўропе, пагатоў, што Фродзі апынаецца пад Палтэск’ю ў выніку паходу ва Усходнюю Балтыю, нават даецца магчымая дата такога паходу — выправа данаў на куршаў у 853 годзе.

У "Дзеях данаў" Саксона Граматыка дзейнічае «рутэнскі конунг» Бой, атоеснены са скандынаўскім богам Валі, сынам Одзіна і Рынды (апошняя пераасэнсавана Саксонам Граматыкам як «рутэнская князёўна»). Паданне прымеркавана да вядомага на Русі кургана загінуўшага ў бітве Бая.

Сяргей Аляксееў заўважае, што паданнях і міфічных радаводах беларусаў згаданы князь Бай, першы чалавекам у міфе пра стварэнне свету. Адзін з сыноў Бая, Белаполь, — продак беларусаў. Гіганцкія сабакі Бая — Стаўры і Гаўры — дапамагаюць яго сыну Белаполю вызначыць межы ўладанняў, а таксама ствараюць ракі Дзвіну і Дняпро. Таму даследчык лічыць магчымым атаясненне конунга Боя ў Саксона Граматыка з Баем у беларускай міфалогіі.

Сага пра Ода Стралу Паводле , ў Палтэск’юбаргу (Полацку) уладарыў конунг Палтэс, болей пра яго нічога не вядома.

У сагі няма гістарычнай асновы.

На думку Вацлава Ластоўскага, падчас уладарства Палтэса Полацкае княжанне было незалежнай дзяржавай полацкіх крывічоў.

Сага пра Эймунда Лічаць, што ў сагі ёсць гістарычная аснова, якая аднак трансфармавана аўтарамі ў мастацкіх і сюжэтных мэтах.

Міфічныя князі паводле саг Да Рагвалода і Тура стражытнарускія летапісы не называюць імёнаў князёў на беларускіх землях, а скандынаўскія сагі згадваюць некалькі князёў (конунгаў) звязаных у паданнях з гэтымі землямі.

Бой — конунг рутэнаў, яго некаторыя аўтары прапануюць атаясняць з Баем — міфалагічным родапачынальнік беларусаў. Вальдзімар — князь Полацка (у сазе Палціскі), які згадваецца ў Сазе пра Тыдрэка Бернскага. Іран — легендарны конунг Смаленска (Smálenzkju), брат конунга Вальдзімара, пасля смерці якога быў прызначаны Атылам конунгам Русі і Полацка. Веспасій — князь Полацка (у сазе Палціскі), які згадваецца Саксонам Граматыкам у сувязі з паходам дацкага караля Фрода І у Падзвінне. Палтэс — князь Полацка (у сазе Палтэск’юбарга), які згадваецца ў Сазе пра Ода Стралу.

Крыніцы

Літаратура

Дзярновіч А. І. Палтэск’я — паўночная Троя: вобраз Полацка ў скандынаўскіх крыніцах ХІ-ХІІІ стст. // Studia Historica Europae Orientalis = Исследования по истории Восточной Европы. Вып. 6. — Мн.: РИВШ, 2013. — С. 76-90.

Спасылкі