Бой (Bous) — міфічны герой «Дзей данаў» Саксона Граматыка, «рутэнскі конунг».

У Саксона Граматыка «рутэнскі конунг» Бой, атоеснены са скандынаўскім богам Валі, сынам Одзіна і Рынды (якая пераасэнсавана Саксонам як «рутэнская князёўна»). Паданне звязана з вядомым на Русі курганам загінулага ў бітве Боя.

Гістарыяграфія Сярэднявечныя гісторыкі адносілі падзеі ўладарства Боя да старажытных часоў, напрыклад, у пераказе Іаана Магнуса або Якаба Рэйтэнфельса:

У 3174 годзе ад стварэння свету Боўс, начальнік рутэнаў, паспяхова ваяваў з Готэрам, царом шведскім, і ўся Фінляндыя тады перайшла да рутэнаў, але Радэрык, сын Готэра, зноў падпарадкаваў рутэнаў сабе.

супастаўляе легенду пра рутэнскага конуга Боя з беларускім міфам пра першага князя Бая. На думку даследчыка, крыніцай падання пра Боя для Саксона Граматыка мог быць аповед кагосьці са служэбнікаў менскай князёўны Сафіі Валадараўны, дацкай каралевы з 1157 года. Аляксееў заўважае, што конунг Бой таксама сын боства, як і першы князь Бойка, які ў адной з пазнейшых версій беларускай міфалогіі выступаў як сын бажаства Бая, ВялесаSaxo Grammaticus. Gesta Danorum. Havniae, 1837. P. 126—132.. Даследчык бачаць у рутэнскім конунгу і першым князю беларускай міфалогіі адно з бостваў замагільнага свету старажытных крывічоў, а імя персанажа лічыць балцкім эпітэтам Вялняса, узору «страшны».

Крыніцы

Катэгорыя:Конунгі Гардарыкі