Ласнамяэ () — найбуйнейшы па колькасці насельніцтва раён Таліна (Эстонія). Па дадзеных Рэгістра народанасельніцтва, станам на 1 траўня 2024 года ў ім пражывалі 119 158 чалавек.

Архітэктарамі раёна, першая планіроўка якога з’явілася ў 1971 годзе, былі Март Порт, Мале Меэлак, Хуга Сеп, Ірына Раўд і Алег Жамчугаў.

Геаграфія і мікрараёны Ласнамяэ размяшчаецца за 2—8 км на ўсход ад цэнтра горада па абодва бакі ад Пецярбургскай шашы і складаецца з 16 мікрараёнаў (у дужках пазначаны нумары адпаведных мікрараёнаў да 1991 года):

Вяа, Катлеры (VIII), Курэпылу (XI), Курыстыку (VII), Лаагна (II і III), Лоапэалсэ (IX), Мустаківі (IV), Паэ (I), Паэвялья (X), Прыйсле (VI), Селі (V), Сікупілі, Сыямяэ, Тондзіраба (III-A), Уўслін (XI), Юлемістэ. Мяжуе з раёнамі Пірыта на поўначы і Кесклін на захадзе.

Плошча раёна станам на 1 студзеня 2024 г. — 27,47 км². Крыніцы

Катэгорыя:Раёны Таліна