Валеры Стралко, поўнае імя Валерый Васілевіч Стралко (; нар. 1939, Любеч, Чарнігаўская вобласць, УCCP — 2019, Мінск, Беларусь) — беларускі і ўкраінскі перакладчык.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1939 годзе ў Любечы Чарнігаўскай вобласці Украіны. Паступаў у Херсонскае мараходнае вучылішча, але не прыняты з прычыны дальтанізму. Працаваў вучнем зваршчыка на караблебудаўнічым заводзе імя Камінтэрну, напярэдадні 17-годдзя атрымаў 4 разрад. Праз два гады трапіў на службу ў ваенна-марскі флот. Пасля камісавання праз траўму (падзенне ў трум карабля) асвоіў прафесію кранаўшчыка. У 1960 годзе скончыў вячэрні караблемеханічны тэхнікум. Працаваў выкладчыкам чарчэння, нямецкай мовы і геаграфіі ў сяле Навасібірск на Херсоншчыне. Затым пераехаў у Сібір, дзе ўладкаваўся ў Інстытут ядзернай фізікі Сібірскага аддзялення Акадэміі навук СССР. Пасля заканчэння электратэхнічнага інстытута (завочна) стаў старшым інжынерам лабараторыі прыкладной кібернетыкі Інстытута гідрадынамікі, адкуль быў запрошаны на працу ў Мінск. У Беларусі працаваў у навукова-даследчых і праектна-канструктарскіх інстытутах.
Прафесійная дзейнасць Перакладчык беларускай літаратуры на ўкраінскую мову і наадварот. Першыя публікацыі пабачылі свет у газеце «Знамя юности» 12 лютага 1987 года ў дзень 50-годдзя Міхася Стральцова. Сярод перакладзеных ім беларускіх аўтараў — Максім Багдановіч, Янка Купала, Якуб Колас, Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч і іншыя. Разам з Ціханам Чарнякевічам пераклаў на беларускую мову кнігу Святланы Алексіевіч «Час second-hand: (канец чырвонага чалавека)» (Мінск, 2013).
Бібліяграфія Кнігі Тук-тук-тук: Татавы цацкі: Для дашк. і мал. шк. ўзросту / Валерый Стралко. Мінск : Ураджай, 1999. с. Пераклады Мелодыі журбы і надзеі: вершы і паэма: пераклад з украінскай / Леся Украінка / Укладанне В. Жуковіча, В. Стралко. Мінск : Кавалер Паблішэрс, 2003. 126 с. Непагасны агонь: Украінскія паэты — па-беларуску, беларускія паэты — па-ўкраінску: Пераклады / Валерый Стралко [Аўт. ўступ. арт.: В. Зуёнак, Д. Білоус]. Мінск : Энцыклапедыкс, 2003. 223 с. Колас, Я. Нова земля [Текст] : поема / Якуб Колас ; пер. з білорус. В.В. Стрілко. Київ : Український письменник, 2006. 304 с. ISBN 966-579-200-8 Биков, В.В. Круглянський міст [Текст] : [збірка] / Василь Биков ; [пер. з білорус. Валерія Стрілка]. Київ : Книга, 2011. 320 с. ISBN 978-966-8314-72-8 Алексіевіч, С. Час second-hand : (канец чырвонага чалавека) / Святлана Алексіевіч; [пераклад з рускай мовы В. Стралко і Ц. Чарнякевіча]. Мінск : Логвінаў, 2013. 383 с. ISBN 978-985-562-096-0 Мастак: [да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі] / Укладанне i пераклад Валеры Стралко. Мінск : Кнігазбор, 2014. 204 с. ISBN 978-985-7089-31-4.
Прызнанне і ўзнагароды Лаўрэат Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Івана Франко за пераклады на беларускую мову твораў Тараса Шаўчэнкі, Лесі Украінкі, Івана Франко і сучасных украінскіх аўтараў (2003). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Кандрата Крапівы за пераклад паэмы «Тарас на Парнасе» на ўкраінскую мову (2003). Узнагароджаны Нацыянальнай суполкай пісьменнікаў Украіны медалём «Ганаровая адзнака» за істотны ўнёсак у адраджэнне духоўнасці і асабістыя дасягненні ў літаратурнай творчасці (2006). Лаўрэат Міжнароднай літаратурна-мастацкай прэміяй імя Грыгорыя Скаварады за вялікую падзвіжніцкую працу з мэтай збліжэння ўкраінскай і беларускай літаратур (2013).
Літаратура Шаладонава, Ж.С. Класіка ў розных вымярэннях: кніга перакладаў В. Стралко / Жанна Шаладонава // Полымя : літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс / заснавальнікі: Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Грамадскае аб’яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі», Выдавецкае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Мастацкая літаратура». Мінск, 2009. №11. С.183—186.
Крыніцы
Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на ўкраінскую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з украінскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову