Нінэль Афінагенаўна Ганчарова (нар. , Ветка, Гомельская вобласць, БССР) — беларускі філолаг-раманіст (лацінская мова). Кандыдат філалагічных навук (1974), прафесар (1991).
Біяграфія Нарадзілася 27 верасня 1930 года ў горадзе Ветка Гомельскай вобласці БССР. У 1949—1964 гадах навучалася ў Кіеўскім дзяржаўным універсітэце імя Тараса Шаўчэнкі.
З 1958 года працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1978—1990 гадах узначальвала кафедру французскай, іспанскай і лацінскай моў БДУ.
У 1974 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю, у 1991 годзе ёй было прысвоена званне прафесара. Прафесар кафедры раманскіх моў Цэнтра замежных моў БДУ.
Навуковая дзейнасць Аўтарка каля 300 навукова-метадычных прац. Асаблівай папулярнасцю карыстаюцца: падручнік «Лацінская мова для гуманітарных факультэтаў», які вытрымаў чатыры выданні; зборнікі лацінскіх прыказак, прымавак, афарызмаў; шасцімоўны слоўнік лацінскіх прыказак, прымавак і крылатых выразаў (выдаваўся двойчы).
У апошнія гады займаецца складаннем і выданнем спецыяльных слоўнікаў лацінскай тэрміналогіі для гісторыкаў і юрыстаў.
Крыніцы
Катэгорыя:Лаціністы Беларусі