За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Мінскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.

Тысячы габрэяў у раёне былі забітыя ў канцэнтрацыйным лагеры ў Драздах, у лагеры смерці ў Трасцянцы і ў іншых месцах.

Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 3 гета. У гета пасёлка Заслаўе (да 29 кастрычніка 1941) былі забітыя больш за 200 габрэяў. У гета горада Мінск (19 ліпеня 1941 — 21 кастрычніка 1943) былі закатаваныя і забітыя больш за 105 000 габрэяў. У гета вёскі Астрашыцкі Гарадок (да восені 1941) загінула некалькі сотняў чалавекГосударственный архив Минской области (ГАМО), — фонд 623, опись 1, дело 51, лист 12.

У Мінскім раёне 137 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны».

Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены: у Мінску (11 помнікаў і 3 мемарыяльныя дошкі); мемарыял на месцы лагера смерці Трасцянец; мемарыяльная пліта на месцы лагеры ў Драздах; у ЗаслаўіВ Заславле открыт памятный знак на месте уничтожения 150 жертв Холокоста; на месцы расстрэлу побач з вёскай Крыжоўка яўрэяў з гета Заслаўя.

Крыніцы

Літаратура

Мінскі раён Катэгорыя:Гісторыя Мінскага раёна