Heckler & Koch P30 (HK P30) — нямецкі паўаўтаматычны пісталет, выраблены кампаніяй Heckler & Koch. Далейшае развіццё пісталета Heckler & Koch P2000. Выкарыстоўвае патроны тыпаў 9×19 мм Парабэлум і .40 S&W. Выпускаўся ў розных варыянтах.

Апісанне P30 валодае даўжынёй ствала 98 мм і масай у 740 г, выкарыстоўвае стандартны паліцэйскі пісталетны патрон калібра 9×19 мм (15 патронаў на магазін). Дзяржальня выканана з армаванага шкловалакном поліаміду з каразійна-ўстойлівымі металічнымі ўстаўкамі.

Маецца ўбудаваная ў корпус Планка Пікаціні.

Выкарыстанне Адаптаваны варыянт выкарыстоўваецца мытнай паліцыяй ФРГ, якая першай закупіла гэтую зброю (13 500 пісталетаў P30 мадыфікацыі V6, якія замянілі SIG-Sauer P6)

Нарвежская паліцыя замовіла 7 000 пісталетаў мадыфікацыі P30L V1.

У кастрычніку 2008 года ўрад Швейцарыі ўхваліў прапанову кантона Цюрых па закупцы пісталетаў падобнай мадыфікацыі (кошт закупленага тавару склала 1,6 млн. швейцарскіх франкаў). Тым самым P30 замяніў пісталеты SIG-Sauer P225 і P228. Пазней пісталеты з’явіліся на ўзбраенні швейцарскіх кантонаў Золатурн, Ааргау, Тургау, Базель, Апенцэль-Аўсеродэн і Апенцэль-Інеродэн.

У лістападзе 2008 года федэральная паліцыя Германіі афіцыйна абвясціла аб будучай закупцы пісталетаў, якая выраблялася з лета 2009 па 2011 гады. У 2010 годзе мадыфікацыя P30 V2 была зацверджана кіраўніцтвам паліцыі зямлі Гесэн.

Карыстальнікі : 13 500 пісталетаў P30 V6 на службе Федэральнай мытнай адміністрацыі, 30 тысяч P30 V2 у супрацоўнікаў федэральнай паліцыі (плануецца закупіць яшчэ 5 000), яшчэ каля 16 000 таго ж тыпу ў супрацоўнікаў праваахоўных органаў зямлі Гесэн : паліцэйская служба Нарвегіі : Грамадзянская паліцэйская служба і Нацыянальная Рэспубліканская Гвардыя прынялі пісталет на ўзбраенне ў 2009 годзе : паліцыя Швейцарыі (у тым ліку кантона Цюрых)

Зноскі

Катэгорыя:Самазарадныя пісталеты Heckler & Koch Катэгорыя:Пісталеты Катэгорыя:Зброя паводле алфавіта