Сонечнае зацьменне 29 сакавіка 2025 года — частковае 21-е сонечнае зацьменне 149 сараса.
Яно ўяўляе сабой паўтарэнне праз сарас частковага сонечнага зацьмення 19 сакавіка 2007 года. Вобласць найлепшай бачнасці прыпадзе на прыпалярныя і сярэднія шыроты паўночнага паўшар’я. Яно адбудзецца пры маладзіку 29 сакавіка ў сузор’і Рыб. Зацьменне будзе відаць у Заходняй і Паўночнай Еўропе, на поўначы Усходняй Еўропы, на паўночным усходзе Паўночнай Амерыкі, на паўночным захадзе Афрыкі, у паўночнай зоне акваторыі Атлантычнага акіяна, у Грэнландыі і ў той частцы Арктыкі, што павернута да Еўропы і Атлантычнага акіяна. Найбольшая фаза частковага зацьмення 0,938 будзе зарэгістраваная ў 10:48:36 UTC у кропцы з каардынатамі 61°06′ паўночнай шыраты і 77°06′ заходняй даўгаты (паблізу паўночнага ўзбярэжжа паўвострава Унгава (Канада), які з’яўляецца ў сваю чаргу паўночнай часткай паўвострава Лабрадор).
Зацьменне будзе відаць у паўночна-заходняй частцы Расіі, у Беларусі, краінах Балтыі і ў паўночна-заходняй частцы Украіны.
Зацьменні ў гарадах свету Умовы бачнасці зацьмення для некаторых буйных гарадоў Еўропы, Афрыкі і Паўночнай АмерыкіPartial Eclipse of the Sun: 2025 March 29 : Горад Першыдотыке (UTC) Максімальнаяфаза (UTC) Велічынямаксімальнайфазы Апошнідотык (UTC) Амстэрдам Берлін Вена Галіфакс Глазга Дублін Касабланка Лісабон Лондан Мадрыд Мінск Манрэаль Нью-Ёрк Осла Парыж Прага Рэйк’явік
Гл. таксама Сонечныя зацьменні XXI стагоддзя
Зноскі
Спасылкі Earth visibility chart and eclipse statistics Eclipse Predictions by Fred Espenak, NASA/GSFC Google interactive map Besselian elements Карта частковага сонечнага зацьмення 29-сакавіка 2025 года.
Катэгорыя:2025 год у астраноміі 2025-03-29 2025-03-29 2025-03-29 Катэгорыя:Падзеі 29 сакавіка Катэгорыя:Сакавік 2025 года