За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Салігорскага раёна былі забітыя, а нешматлікія выратаваныя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадахЗ. Кнель. Судьба «Дубосека» Герои партизанского движенияГ. Койфман. Воспоминания Зиновия Борисовича Кнеля .

Яўрэяў у раёне забівалі ў Капацэвічах, АстроўкахЭ. Ставер. Они когда-то жили рядом Э. Ставер. Людскія слёзы, людске гора кранае сэрца , Касынічах, Крывічах, Пагосце-1, Вялікім Рожане, Старобіне, Чаланцы, Чапялях, Кулаках, Чырвонай Слабадзе, Пузічах, Хораставе і іншых месцах.

Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 3 гета. У гета ў вёсцы Пагост (канец чэрвеня — 25 жніўня 1941) былі закатаваныя і забітыя не менш за 440 габрэяў. У гета пасёлка Чырвоная Слабада (да красавіка 1942) забіта больш за 900 чалавек У гета пасёлка Старобін (да жніўня 1941) забіта 800 чалавек.

У Салігорскім раёне 5 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Хаміцэвічы Рыгор, Ганна, Пётр і ВасільЯд Вашем. История спасения. Хамицевичи Григорий, Анна, Петр и Василий. , Салавец (Міхнавец) КрысцінаЯд Вашем. История спасения. Соловец (Михновец) Кристина. .

Тры помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Чырвонай СлабадзеСущиц Н. В память о гетто белорусских евреев… , два ў Пагосце.

У 1948 годзе на брацкай магіле яўрэяў Старобіна быў усталяваны абеліск.

Крыніцы

Літаратура

Салігорскі раён Катэгорыя:Гісторыя Салігорскага раёна