«Збудінне» () — беларуская газета, выданне Ініцыятыўнай рады «Руху за адраджэнне Яцвязі» (Sujdinne za odrodinne Jetvyzi) і таварыства «Полісься».

Выходзіла з ліпеня 1989Збудінне // да 1995 года, спачатку ў Антопалі, потым у Мінску, Вільні. Наклад пазначаўся як 5 000, 12 000 (ад № 8 (13), 1990), каля 3 000 да 1993 года, 56 000 у 1995 годзе.

Газеце папярэднічала выданне «Балесы Полісься», спачатку на старонках «Чырвонай змены», потым — у самвыдаце.

Галоўнымі рэдактарамі былі Мікола Шэляговіч (да № 7 (12), 1990 уключна), Валер Каліноўскі (з № 8 (13), 1990), Наталка Бабіна.

Публікавала праграмныя дакументы Руху, матэрыялы, датычныя палескага рэгіёна. Змяшчала тэксты на языччы, заходнепалескай літаратурнай, часам на беларускай (кірыліцай і лацінкай), рускай і ўкраінскай мовах. У рэдакцыю ўваходзілі Мікола Герасімык, Валер Каліноўскі, Уладзімір Ківатыцкі, Мікола Шэляговіч, Наталка Бабіна, А. Козліў, Аляксандр Лукашук, Уладзімір Мшэр, Каленік Удавідчык, Васіль Брыль, Іван Дынісюк, Віктар Лазарук, Мікалай Мінзер, Аляксандр Трушко, В. Воран. Некаторыя мясцовыя дзеячы аб’ядналіся вакол газеты.

На думку ўкраінскага дзеяча на Берасцейшчыне Уладзіміра Леанюка, газета грунтавалася на ідэі існавання асобнага ад украінцаў народу заходніх палешукоў, а яе галоўнай мэтай была дэзарганізацыя ўкраінскага рух на Берасцейшчыне і стварэнне сепаратысцкіх настрояў на тэрыторыі паўночна-заходняй Украіны.

Гл. таксама Заходнепалескі рух Загародскія гаворкі

Праграмныя артыкулы

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:З’явіліся ў 1989 годзе Катэгорыя:Газеты Беларусі Катэгорыя:Заходнепалеская мікрамова