«Дэкстэр: Першародны грэх» () — амерыканскі тэлесерыял у жанры крымінальнай драмы, які з’яўляецца прыквелам тэлесерыяла «Дэкстэр». Серыял выйшаў на платформе Paramount+ with Showtime 13 снежня 2024 года.

Пасля выхаду серыяла «Дэкстэр: Першародны грэх» ён стаў самай трансляванай прэм’ерай Showtime, набраўшы больш за 2,1 мільёна гледачоў па ўсім свеце.

Сюжэт Дзеянне адбываецца за 15 гадоў да падзей першага сезона «Дэкстэра». Гары Морган працуе дэтэктывам у аддзеле па расследаванні забойстваў і выхоўвае Дэбру і Дэкстэра. У Дэкстэра Гары заўважае нездаровую цягу да забойстваў і спрабуе ўтаймаваць яго жорсткія жаданні.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Тэлесерыялы на англійскай мове Катэгорыя:Тэлесерыялы 2024 года Катэгорыя:Драматычныя тэлесерыялы ЗША Катэгорыя:Крымінальныя тэлесерыялы ЗША Катэгорыя:Тэлесерыялы пра серыйных забойцаў