«Крыльца ці ножка» () — французская камедыя 1976 года рэжысёра Клода Зідзі з Луі дэ Фюнэсам і Калюшам у галоўных ролях.

Сюжэт Галоўны герой мсье Дзюшмэн — рэспектабельны складальнік штогадовага даведніка па рэстаранах. Аўтарытэт яго кнігі настолькі высокі, што ўсе рэстараны ў Парыжы і яго наваколлях імкнуцца паявіцца на яе старонках у выгадным святле.

Гэта вельмі цяжка, паколькі Дзюшмэн увесь час сам абыходзіць усе ўстановы, пераапранаючыся, каб заставацца не пазнаным. Адзінае расчараванне Дзюшмэна — яго сын, які не жадае ісці па шляху бацькі, марачы стаць клоўнам у цырку...

Узнагароды 1978 — прэмія «Залаты экран» (Германія)

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы на французскай мове Катэгорыя:Кінакамедыі Францыі Катэгорыя:Кінакамедыі 1976 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 1976 года