Дэні Аркан (; ) — франка-канадскі рэжысёр дакументальнага і ігравога кіно, , і . Лаўрэат прэміі «Оскар» у намінацыі «Найлепшы фільм на замежнай мове» (2004) за кінакарціну «Нашэсце варвараў». Лаўрэат прэміі ФІПРЭСІ (1986), уладальнік прыза журы (1989) і прыза за найлепшы сцэнарый (2003) Міжнароднага Канскага кінафестывалю. Лаўрэат прэміі Еўрапейскай кінаакадэміі за лепшы нееўрапейскі фільм (2003). Лаўрэат прэмій «Сезар» за найлепшы фільм, найлепшую рэжысуру і найлепшы арыгінальны або адаптаваны сцэнарый (2004).

Член Каралеўскай канадскай акадэміі мастацтваў. Унесены ў спіс вялікіх манрэальцаў (1990). Імянная зорка ўстаноўлена на Алеі славы Канады (2004).

Зноскі

Катэгорыя:Акцёры Канады Катэгорыя:Кінарэжысёры Канады