«Рэстаран спадара Септыма» () — французская кінакамедыя з Луі дэ Фюнэсам у галоўнай ролі.

Сюжэт Месье Септым (Луі дэ Фюнэс), вядомы парыжскі рэстаратар, усё сваё жыццё прысвяціў любімай справе. Рэстаран замяніў яму нават асабістае жыццё. Менавіта таму рэстаран «Септым» з’яўляецца самым рэспектабельным у Парыжы і прывабліввае самую патрабавальную публіку, ад арыстакратаў і высокапастаўленых палітыкаў розных краін да французскіх чыноўнікаў, што робіць гонар яго ўладальніку. Але менавіта гэтая папулярнасць аднойчы гуляе з мсье Септымам злыя жарты. Прэзідэнт адной з паўднёвых краін, знаходзячыся з афіцыйным візітам у Парыжы, вырашае наведаць «Септым» і таямнічым чынам знікае акурат з-за стала. Каб пазбегнуць міжнароднага скандалу, паліцыя распрацоўвае мудрагелісты план — выдае знікненне прэзідэнта Навалеса за выкраданне з мэтай выкупу, тым самым спадзеючыся выбавіць сапраўдных выкрадальнікаў. А на ролю прынады камісар паліцыі (Бернар Бліе) выбірае Септыма. Яму даручаецца перадаць уяўным выкрадальнікам чамадан з грашыма. Галоўнымі ж падазронымі з’яўляюцца некалькі палітычных імігрантаў, суайчыннікаў Навалеса, якія сапраўды распрацоўвалі план выкрадання прэзідэнта, але не паспелі прывесці яго ў выкананне. Яны ідуць за Септымам следам, каб выйсці на выкрадальнікаў, якія зблыталі іх планы…

Зноскі

Катэгорыя:Фільмы на французскай мове Катэгорыя:Кінакамедыі Францыі Катэгорыя:Фільмы 1966 года Катэгорыя:Кінакамедыі 1966 года Катэгорыя:Фільмы Gaumont