Наталля Барысаўна Кучмель, таксама Наталка Кучмель (нар. 4 ліпеня 1964, Мінск) — беларуская паэтэса.

Нарадзілася ў сям’і медыцынскіх работнікаў. Скончыла школу ў 1981 годзе, філалагічны факультэт БДУ ў 1986 годзе.

Працавала карэктарам, стылістычным рэдактарам, перакладчыкам у навуковых выдавецтвах і перыядычных выданнях. Станам на 2005 год працавала карэктарам у РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ».

Друкавалася ў супольным паэтычным зборніку «Літаратурны квартал» (2003), часопісах «Першацвет», «Маладосць», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» і іншых.

Кніга паэзіі «Імгненні» выйшла ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў 2005 годзе.

Таксама перакладчыца шэрагу твораў з польскай мовы.

Прызнанне Шорт-ліст прэміі Гліняны Вялес за 2006 год з кнігай «Імгненні» Прэмія Блакітны свін у 2011 годзе «за выхаванне літаратурнага густу ў маладых паэтаў, нонканфармізм і творчую сумленнасць». Шорт-ліст прэміі Гліняны Вялес за 2024 год з кнігай «Залатое»

Крыніцы

Спасылкі