«Суддзя і забойца» () — гістарычны фільм, крымінальная драма рэжысёра Бертрана Тавернье. Францыя, 1976 год. Карціна заснавана на сапраўдных падзеях, звязаных са шматлікімі жорсткімі злачынствамі «французскага патрашыцеля» Жазефа Вашэ.
Сюжэт 1883, Францыя, Лурд. Суддзя Русо (Нуарэ) павінен вынесці рашэнне па справе былога сяржанта Жазефа Буўе (Галабру), нядаўна злоўленага серыйнага забойцы і гвалтаўніка. У сваіх гутарках з абвінавачаным Русо хоча зразумець, ці з’яўляецца Буўе вар’ятам-ветэранам, які мае патрэбу ў псіхіятрычным лячэнні, ці ён — разважлівы ашуканец, які маскіруе сваю жорсткасць пад маскай вар’яцтва. На працягу ўсёй карціны прасочваецца супрацьпастаўленне філасофіі, побыту забяспечанага буржуа і галоднага паўбеднага валацугі. Фільм адлюстроўвае атмасферу нецярпімасці ў грамадстве канкрэтнага перыяду гісторыі Францыі, які папярэднічае «справе Дрэйфуса» і наступнага сацыяльнага канфлікту. Краіна, якая нядаўна страціла частку сваёй тэрыторыі, спрабавала абвінаваціць у гэтым іншародцаў і іншаверцаў.
У ролях Філіп Нуарэ — суддзя Русо Мішэль Галабру — сяржант Жазеф Буўе Ізабэль Юпэр — Роз Жан-Клод Брыялі — адвакат Вільё.
Зноскі
Катэгорыя:Фільмы на французскай мове Катэгорыя:Фільмы 1976 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Дэтэктыўныя фільмы Францыі Катэгорыя:Гістарычныя фільмы Францыі Катэгорыя:Фільмы, заснаваныя на рэальных падзеях Катэгорыя:Фільмы Францыі 1976 года Катэгорыя:Фільмы пра смяротнае пакаранне