Аляксандр Чарнуха — беларускі журналіст, музычны крытык, пісьменнік і ютубер.

Стваральнік і вядучы ютуб-канала «Міністэрства сепультуры» і тэлеграм-канала «Беларуская музыка».

Дэбютаваў як пісьменнік у 2022 годзе з кнігай «Свінні» — сатырай на беларускае правінцыйнае жыццё з алюзіямі на падзеі 2020 года. У 2024 годзе выйшаў яго зборнік апавяданняў «Гвалт», творы аб’яднаны ў эпічную гісторыю, у апавяданнях пераплецены фікшан і нон-фікшан.

Прызнанне Шорт-ліст прэміі Гліняны Вялес за 2024 год са зборнікам апавяданняў «Гвалт».

Крыніцы

Спасылкі

https://t.me/charnuxa — тэлеграм-канал «Беларуская музыка» https://www.youtube.com/@minsepultury — YouTube-канал «Міністэрства сепультуры»