Эстар Шумячар (у шлюбе Гіршбейн, 1899 ?, Гомель — 21 снежня 1985, Нью-Ёрк) — яўрэйская .
Жыццё
Нарадзілася ў снежні 1899 года, або ў 1903 годзе, прыводзяцца і іншыя даты. Бацькоў звалі Юда і Хася, у іх было адзінаццаць дзяцей. У 1911 годзе ўся сям’я пераехала ў горад Калгары ў Канадзе.
У эміграцыі насіла імя Этэль Сміт, Ethel Smith. Скончыла англійскую школу. Працавала на мясной фабрыцы і афіцыянткай. У 1918 годзе пазнаёмілася з вядомым пісьменнікам Перацам Гіршбейнам. Па дарозе з Калгары на Аляску ён захварэў на грып і вярнуўся ў горад, спыніўся ў доме Шумячара. У студзені выйшла за Пераца замуж.
Адразу яны сталі жыць у Нью-Ёрку. Удваіх аб’ездзілі ўвесь зямны шар, былі ў розных краінах і гарадах. У 1920—1924 было падарожжа ў Ціхім акіяне, Аўстраліі, Афрыцы, Азіі, Усходняй Еўропе. Пад уплывам мужа вяртае сабе сапраўднае імя, складае мастацкія творы на роднай мове (раней спрабавала пісаць, але па-англійску). Каля трох год жылі яны ў Варшаве. Яе верш «Альбатрос» у 1922 годзе даў назву літаратурнаму часопісу (אַלבאַטראָס).
У 1920-я гады жылі ў СССР, наведалі Гомель.
У 1934 нарадзіўся сын Омас. У 1940 сям’я пераехала з Нью-Ёрка ў Лос-Анджэлес, жылі ў раёне Бічвуд Каньён на галівудскіх узгорках (Beachwood Canyon), прымалі ўдзел у мясцовым культурным жыцці. Муж памёр у 1948 годзе, у яго была нейрадэгенератыўная хвароба БАС, апошнія тры гады даглядала яго.
Пазней жыла ў штаце Вермонт са сцэнарыстам Ірвінгам Файнманам. У 1976 годзе пераехала да сына ў Нью-Ёрк. Памерла 20 (21 ?) снежня 1985 года.
Сям’я Бацька Юда ў Канадзе працаваў настаўнікам старажытнаяўрэйскай мовы, а ўлетку батраком. У яго спыняліся пастаяльцы. Бацька жыў да 1923 года, маці да 1955. Старэйшы брат Морыс Шумячар валодаў шавецкай вытворчасцю, там прыдумалі асаблівую каўбойскую шапку белага колеру, Calgary White Hat.
Творчасць Выйшлі 2 вершаваныя драмы і тры кнігі вершаў. Ін тол (кіндэршпіл ін драй білдэр) — У даліне — Ідыш, 1920 Пасн ліхт (а кіндэр-вэлт ін фінф білдэр) — Паясы святла — Workmen’s Circle, 1925 Ін шоэн фун лібшафт — У гадзіны любві — Вільня: Клецкін, 1930 Але тог — Кожны дзень — Эрд ун гейм, 1939 Лідэр — Вершы — Лос-Анджэлес, 1956
Друкавалася ў газетах і часопісах (Хамер, Інзіх, Фрайхайт, Літэрарышэ блэтэр, Ідышэ вэлт, Ройтэ вэлт, Цукунфт, ізраільскі Альманах, Каліфорнер ёмтэф-блэтэр, Хешбем і іншыя). Творы ўключаліся ў анталогіі, перакладаліся на англійскую, французскую мову.
Прысвяціла артыкулы Егоешу, Мані Лейбу.
Цікавыя факты Пісьменнік Барыс Пільняк пазнаёміўся з Эстар і Перацам Гіршбенамі ў Японіі ў старой сталіцы. Ім прысвечана яго апавяданне «Горад аленяў Нара».
Спасылкі yiddishkayt.org congressforjewishculture.org
Літаратура Faith Jones, " ‘Wandering Is Your Fate’: Esther Shumiatcher-Hirschbein Writing across Boundaries, " Canadian Jewish Studies / Études juives canadiennes 11 (2003) Agnes Romer Segal, «A Poet in Our Midst: Esther Shumiatcher and her Family Circle in Calgary Jewish Cultural Life» // Canadian Jewish Studies / Études juives canadiennes 34 (2022) Лексікон