Крысціна Паскаль (; ) — французская і швейцарская і , .
Біяграфія і творчасць У 20 гадоў вучылася на філолага і наведвала курсы ў кансерваторыі драматычнага мастацтва ў Ліёне. Дэбютавала ў фільме Бертрана Тавернье «Часаўшчык з Сен-Поля» (1973), знялася яшчэ ў некалькіх яго фільмах, працавала ў яго як сцэнарыст. Грала ў фільмах Анджэя Вайды («Паненкі з Вількі», 1979), Іва Буасэ, Клода Мілера, Жака Адзіяра і ў іншых. У 1982 годзе прыняла швейцарскае грамадзянства і выйшла замуж за прадзюсара Рабера Бонера.
Як рэжысёр зняла па ўласных сцэнарыях фільмы «Фелісітэ» (1979), «Шлюха» (1984), «Занзібар» (1989, па творах В. Наварына), «Маленькі прынц сказаў» (1992, прэмія Луі Дэлюка, дзве намінацыі на прэмію «Сезар»).
Падчас лячэння ў псіхіятрычнай клініцы здзейсніла суіцыд, выкінуўшыся з акна. Пахаваная на могілках Пер-Лашэз.
Зноскі
Катэгорыя:Кінарэжысёры Францыі